Атрымаць першы пашпарт у Дзень Канстытуцыі

15 марта 2018

Спартсменам, пераможцам алімпіяд і творчых конкурсаў з розных гарадоў Мінскай вобласці галоўны дакумент сёння ўручыў Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка. Па традыцыі вучні атрымалі ў падарунак і кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", а таксама канстытуцыю нашай краіны. Урачыстае мерапрыемства завяршылася нефармальнай сустрэчай, падчас якой школьнікі змаглі задаць свае пытанні асабіста міністру адукацыі.

Такую акцыю Беларускі саюз моладзі ладзіць 15 гадоў. Свае галоўныя дакументы ва ўрачыстай атмасферы школьнікі атрымліваюць напярэдадні і ў сам Дзень Канстытуцыі Беларусі.