Атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці ў поўным аб'ёме

9 октября 2013
Індывідуальныя прадпрымальнікі, прыватныя натарыусы, адвакаты і рамеснікі зараз змогуць атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў у поўным аб'ёме. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Рэалізацыя дадзенага ўказа таксама дасць магчымасць індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам і рамеснікам самім выбіраць - працаваць у перыяд догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў і атрымліваць дапамогу ў памеры 50% або часова прыпыніць дзейнасць і атрымліваць дапамогу ў поўным аб'ёме.