Паўнамоцтвы памочнікаў прэзідэнта пашыраныя

29 декабря 2020
Сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, вядома ж, будзе і ўся вертыкаль улады. Дарэчы, паўнамоцтвы памочнікаў прэзідэнта ў рэгіёнах і Мінску пашыраныя.  Указ падпісаў сёння кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, яны надзяляюцца правамі прыцягваць да выканання даручэнняў прэзідэнта дзяржорганы і арганізацыі, у тым ліку - сістэмы гарантавання бяспекі, а таксама бесперашкодна ўваходзіць на іх тэрыторыю.  Акрамя таго, на памочнікаў прэзідэнта ўскладаюцца дадатковыя функцыі па выяўленні ў рэгіёнах крыніц і фактараў, якія ствараюць пагрозу нацбяспецы, па кантролі, аналізу і прагназаванні грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, унясенні прапаноў па забеспячэнні ўнутрыпалітычнай стабільнасці ў рэгіёне, у тым ліку  - аб умацаванні правапарадку. 

Аб намеры пашырыць паўнамоцтвы сваіх памочнікаў прэзідэнт заявіў яшчэ ў канцы кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў інспектараў па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску. Тады ж Аляксандр Лукашэнка гаварыў аб неабходнасці абнавіць  сістэму працы памочнікаў з прэзідэнтам.