Пошук новых кірункаў супрацоўніцтва - дэлегацыя Ульянаўскай вобласці ў Палацы Незалежнасці

5 октября 2023

Дэлегацыя Ульянаўскай вобласці гэтымі днямі з візітам у Беларусі. Госці на чале з губернатарам ужо наведалі Брэст і шэраг прадпрыемстваў. Сёння - перамовы на вышэйшым узроўні. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, нам няма чаго канкураваць. Рэгіён можа разлічваць на поўную падтрымку. Будзем аб'ядноўваць намаганні і працаваць на агульную карысць. Добрая база ёсць. Супрацоўніцтва налічвае не адно дзесяцігоддзе. Зараз важна шукаць новыя кірункі. У прыватнасці, нам патрэбны іншы ўзровень кааперацыі. Усе рашэнні на вышэйшым узроўні прынятыя. Аснова нашых эканамічных сувязяў - прамысловая сфера з акцэнтам на навукаёмістыя тэхналогіі. Ульянаўск - авіяцыйная сталіца Расіі. Новае сумеснае развіццё можа атрымаць і гэтая галіна.