Умовы надвор’я ўскладнілі ў выхадныя дарожную сітуацыю

12 февраля 2018

У Мінскім раёне адразу дзве аварыі з удзелам непаўналетніх. Пешаходы пераходзілі дарогу ў непрызначаных для гэтага месцах. У выніку абодва з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

І некалькі дарожна-транспартных здарэнняў прывялі да вялікага вячэрняга затору на Мінскай кальцавой у раёне Каменнай Горкі. Рух быў паралізаваны на знешнім кальцы ад Ціміразева да вуліцы Прытыцкага.

Відэа масавай аварыі на ўчастку ў некалькі кіламетраў і работу эвакуатараў знялі відавочцы. На шчасце, ніхто з вадзіцеляў і пасажыраў не траўміраваны.

Слізкая дарога і дрэнная бачнасць і сёння ўскладняюць сітуацыю на дарогах. ДАІ рэкамендуе быць асабліва ўважлівым за рулём.