Надвор'е на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гэтыя выхадныя амаль не зменіцца

20 июля 2018

Днём у суботу і нядзелю - 23-27 градусаў цяпла, ноччу – +14-19. На большай частцы рэгіёна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Моцныя ліўні чакаюцца толькі на ўсходзе вобласці. У нядзелю і панядзелак умовы надвор'я вызначыць цёплая, вільготная і няўстойлівая паветраная маса.

У цэлым у пачатку наступнага тыдня - цёпла, але дажджліва. Атмасферны ціск будзе слаба расці, але істотных змен надвор'я не прагназуецца.