Подзвіг лётчыкаў-герояў увекавечылі ў Баранавічах

20 мая 2022
"Назаўжды ў мірным небе". Гэта надпіс на памятным знаку, які адкрыты сёння ў Баранавічах у гонар лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. Год назад подзвіг каштаваў ім жыцця, але засцярог ад трагедыі ў сотні разоў большай. Баранавічы адзначаюць Дзень горада, у праграме дзясяткі мерапрыемстваў, але адкрыццё помніка - гэта падзея асаблівая. Герояў, якія адляцелі назаўжды ў неба, тут называюць анёламі-захавальнікамі. Яны выратавалі жыхароў горада і адвялі пікіруючы са страшнай хуткасцю самалёт ад шчыльнай жылой забудовы. На тым маленечкім пятачку паміж хатамі, куды звалілася крылатая машына, і ўсталявалі памятны знак. Алеся Высоцкая пра памяць, якая застыла ў метале.