Падпісана пастанова Саўміна аб павышэнні зарплат работнікам сферы адукацыі і аховы здароўя

31 августа 2018

Гэта першы крок па росце аплаты іх працы ўдвая да 2025 года. Дакумент распрацаваны яшчэ папярэднім складам урада па даручэнні Прэзідэнта. Так, з верасня аклады настаўнікаў і ўрачоў вырастуць ад 20 да 100 %. А з кастрычніка павялічыцца тарыфная стаўка першага разраду - да 35,5 рубля. Усе гэтыя меры, як адзначыў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас, дазволяць ужо ў чацвёртым квартале выйсці на мэтавую задачу - сярэдняя зарплата бюджэтнікаў 80 % ад сярэдняй зарплаты па краіне. Арыенціровачна ў снежні яна будзе 850 рублёў.

Сродкі, неабходныя на найбліжэйшае павышэнне зарплат работнікам сферы адукацыі і аховы здароўя, будуць накіраваныя з рэзервовага фонду Прэзідэнта.