Падрыхтоўка да Раства пачынаецца з куцці

7 января 2019

На вячэру прынята рыхтаваць 12 посных страў, галоўная з якіх куцця.

Пра галоўныя традыцыі Раства - рэпартаж Марыны Раманоўскай. На кухні перадсвяточная мітусня. Вялікая і дружная сям'я Баравік на куццю абавязкова збіраецца за сталом. У меню 12 страў. Але стаяць увесь дзень ля пліты шматдзетнай маме не давялося - рыхтавалі ўсе разам. Сервіроўка стала ў гэты вечар асаблівая. Пад абрус кладуць сена. І толькі потым ставяць стравы, прычым усе посныя.

На куццю прынята есці толькі пасля першай зоркі. Яна, як і Віфлеемская, аб'яўляе радасную навіну аб нараджэнні Хрыста. Пачынаюць вячэру з куцці. Надзея Баравік памятае, як гэту страву рыхтавалі яе бабулі. У кожнай быў свой рэцэпт. Таксама на стол абавязкова ставілі кісель.

Святочныя рэцэпты ў сям'і Баравік ведаюць і юныя гаспадыні. Да Раства сёстры абавязкова пякуць мядовыя пернікі. Дапамагае дэкарыраваць выпечку двухгадовы Міша. Смачныя сувеніры дзеці дораць гасцям. А яшчэ такія прысмакі арыгінальна ўпрыгожваць ёлку. Цікавымі ідэямі школьніцы дзеляцца ў інтэрнэт-блогах.

Па-асабліваму рыхтаваліся да свята ў храмах. На Раство ўсе дарогі вядуць менавіта сюды. Напярэдадні вернікі дапамагалі ўпрыгожваць цэрквы яловымі галінкамі, усталёўвалі яслі, якія нагадваюць аб з'яўленне на свет Ісуса Хрыста.

Сустракаць Раство прынята толькі з адкрытай душой. Наперадзе яшчэ 12 святочных дзён. Гэты час для добрых спраў і зносін з блізкімі людзьмі.

З Раства ў праваслаўных пачынаюцца калядныя святы. У гэты час прынята абменьвацца падарункамі і прымаць гасцей. У народнай традыцыі дагэтуль існуе абрад калядавання - не пусціць на парог пераапранутых лічыцца дрэннай прыметай. Калядныя святы прадоўжацца аж да Вадохрышча.