Падрыхтоўка да 9 Мая набірае абароты

3 мая 2014

Набірае абароты падрыхтоўка да 9 Мая, першая рэпетыцыя ўрачыстага шэсця, прысвечанага Дню Перамогі, прайшла мінулым вечарам у сталіцы. Па традыцыі адточвалі рухі перад святочным выступленнем вайскоўцы роты ганаровай варты. Таксама па галоўным праспекце горада праехала ваенная тэхніка мінулых гадоў, у гэтых аўтамабілях ганаровыя месцы зоймуць ветэраны.


Нягледзячы на тое што рэпетыцыя ішла позна вечарам, паглядзець апошнюю падрыхтоўку да свята сабраліся не толькі мінчане, але госці сталіцы. У Дзень Перамогі шэсце пачнецца ад Кастрычніцкай плошчы і завершыцца ўрачыстым ускладаннем вянкоў да манумента Перамогі.


Наступная рэпетыцыя шэсця пройдзе ўжо сёння. Праспект Незалежнасці на час прагону будзе часткова перакрыты для руху транспарту.


У сувязі з гэтым рэкамендуецца выбіраць маршрут у абход праспекта Незалежнасці ад вуліцы Энгельса да вуліцы Казлова. З 10 гадзін вечара і да поўначы вуліцы каля цырка і манумента Перамогі стануць пешаходнымі.