Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве новых станцый метрапалітэна ідуць да завяршэння

6 июля 2015

Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве новых станцый метрапалітэна “Кавальская Слабада” і “Вакзальная” ідуць да завяршэння. Таксама метрабудаўцы завяршаюць уладкаванне першага і другога аб’ездаў для ўзвядзення станцыйнага комплексу “Кавальская Слабада”. Пра гэта нам паведаміў  начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун. Сёння на ўзвядзенні трэцяй лініі падземкі задзейнічана каля 4 соцень чалавек. Адзначым, рух на некаторых вуліцах сталіцы ў раёне будаўніцтва метро перакрыюць. Працягваюцца  работы і па адсяленні людзей з жылых дамоў, якія знаходзяцца на месцы будаўніцтва трэцяй веткі падземкі. Зараз, паводле слоў спецыялістаў, засталося адсяліць 6 жылых будынкаў.