Падрыхтаваць дзіця да школы беларусам сёлета каштуе ад 145 да 900 беларускіх рублёў

14 августа 2018

Падрыхтаваць дзіця да школы беларусам сёлета каштуе ад 145 да 900 беларускіх рублёў. Гэта сума ўключае адзенне, абутак, рукзак і канцылярскія тавары. Дарэчы, толькі беларускія брэнды прапаноўваюць больш за паўтысячы мадэляў адзення. Па ўсёй краіне пройдзе 600 школьных базараў. Адзін з самых буйных - на гэтых выхадных у цэнтры Мінска. На некаторыя тавары будуць скідкі да 50%.

Уладзімір Астроўскі, намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам": "У прынцыпе, мы цэны не павышалі як на адзенне, так і на абутак. Дзесьці працэнтаў на 5 у цэлым павышэнне ідзе. Па абутку таксама. Дзесьці 65-85 руб, у залежнасці ад мадэлі. Для дзяўчат ледзь абутак даражэйшы, для хлопчыкаў таннейшы".

Таксама на школьныя тавары дзейнічаюць праграмы растэрміноўкі і крэдытавання.