Падарункі да новага навучальнага года атрымалі шматдзетныя сем'і Старадарожскага раёна

31 августа 2021

Самыя патрэбныя падарункі да новага навучальнага года атрымалі шматдзетныя сем'і Старадарожскага раёна. Валанцёры і актывісты абласной арганізацыі БРСМ сумесна з адміністрацыяй раёна дапамаглі падрыхтавацца да 1 верасня двум дамам сямейнага тыпу. У кожным выхоўваюць больш за 10 дзяцей - як школьнікаў, так і студэнтаў каледжаў і ўніверсітэтаў. У падарункавыя боксы сабралі самае неабходнае да школы: ручкі, каляровыя алоўкі, сшыткі, блакноты, фарбы і палітры для малявання.

Гасцей сустракалі таксама і ў Старадарожскім дзіцячым сацыяльным прытулку. Такія акцыі праходзяць ва ўсіх кутках Мінскай вобласці. Асноўная задача валанцёраў - падтрымаць дзяцей, настроіць іх на пазітыў.