Пад Мінскам жыхары некалькіх пасёлкаў не могуць дабрацца да могілак

20 марта 2015

Ужо шмат гадоў жыхары некалькіх пасёлкаў, што пад Мінскам, не могуць дабрацца да могілак, каб наведаць пахаваных сваякоў. У непагадзь дарогу размывае і пераадолець “дрыгву” сталым людзям ўвогуле не пад сілу.

Наталля Кузьміцкая разбіралася у праблеме.

На могілках у вёсцы СкарЫнічы пахаваныя людзі з усёй акругі - СЕніцы, Юбілейнага, Лявонцьевічэй і нават з Мінска. Аднак дабрАцца да месца пахавання няпроста.

Дарога на могілкі хутчэй нагадвае паласу перашкод, дайсці да іх можна хіба, што вось па гэтых дошках і тое пры ўмове, што напярэдадні не было дажджу.

Пяць гадоў таму Таццяна Жывіцкая пахавала тут мужа. Імкнецца прыехаць на могілкі амаль штодзЕнь - прынЕсці кветкі, запаліць свечкі, навЕсці парадак. Аднак удаЕцца гэта далёка не заўсёды.

Дарогі на старЫя ваеныя могілікі няма ўжо больш за 20 гадоў. Каб даехаць да іх на машыне гаворка і не і дзе, а пешшу пераадолець гэты шлях не ва ўсіх атрымліваецца. У Антаніны Кулічковай пахавана тут шмат сваякоў, жанчына хвалюецца, што і сёлета, на РАдаўніцу, не зможа да іх дайсці .

У сельсавеце вырашаюць гэтую праблему не адзін год. Будаўніцтва дарогі - справа складаная і не пад’ёмная для мясцовага бюджэту. З улікам геадэзічных асаблівасцей размяшчэння могілак, звычайным шчЭбнем дарогу не выратуеш.

А яшчэ паабяцалі - на Радаўніцу дарогу да могілак больш менш упарАдкаваць, каб сёлета ў дзень памінання памерлых усе змаглі наведаць сваякоў.