Пад Барысавам прайшоў фінал абласных спаборніцтваў "Судэнты, бяспека, будучыня"

20 апреля 2018

Як гэта - быть ратавальнікам? Кожны дзень рызыкаваць сваім жыццём, дапамагаць іншым і заўсёды падтрымліваць выдатную форму. Адчуць усё гэта і стаць ратавальнікам на адзін дзень прапанавалі студэнтам Мінскай вобласці. Сёння пад Барысавам прайшоў фінал абласных спаборніцтваў. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі сапраўдную паласу перашкод, тэарэтычны і творчы экзамен. Шэсць каманд - 60 чалавек. Хто з іх стаў лепшым? Раскажа Наталля Кезік. Апрануць амуніцыю за некалькі секунд, а паласу перашкод пераадолець крыху больш чым за дзве хвіліны. Кацярына - будучы тэхнолаг на вытворчасці - сёння з задачай ратавальнікаў справілася. На першым фінішы іх каманда лепшая.

Дзмітрый Басалыга ўжо трэці раз рыхтуе каманду да такіх спаборніцтваў. Год таму яго навучэнцы прадстаўлялі вобласць на рэспубліканскім этапе. Сёлета студэнты з Салігорска ў сваіх спартыўных залах збіраліся кожны дзень. Фізічная падрыхтоўка з раніцы, увечары - творчая майстэрня.

Пасля фізічных практыкаванняў канкурсанты распачалі тэарэтычныя. Увогуле да сённяшніх спаборніцтваў навучэнцы рыхтаваліся загадзя. На першым этапе абласнога конкурсу студэнты стварылі відэаролікі, а таксама падрыхтавалі марафоны і квэсты для дарослых.

На тэарэтычным экзамене для студэнтаў розных спецыяльнасцяў - паўсотні пытанняў па бяспецы і аказанні першай дапамогі. У фінале конкурснага дня - творчыя візітоўкі.

Пераможцы абласнога конкурсу - сёння імі стала каманда Салігорскага горна-хімічнага каледжа - прадставяць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе. Ён пройдзе тут жа, пад Барысавам, у першыя майскія дні.