Маршрутка перакулілася пад Барысавам - пацярпелі 7 чалавек

16 марта 2023

16 сакавіка раніцай пад Барысавам перакулілася маршрутнае таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, пацярпелых - 7 чалавек.

Паводле папярэдняга абследавання, якое правялі супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі, цяжкіх траўм няма.

Дваім пацярпелым аказана дапамога на месцы, пяцёра шпіталізуюцца ў Барысаўскую цэнтральную раённую бальніцу.