Паштовую марку, прысвечаную Году навукі, прэзентавалі сёння ў Мінску

13 ноября 2017

"Паштовы праект" складаецца з самой маркі, канверта "Першы дзень" і спецыяльнага штэмпеля. Тыраж - 54 тысячы экзэмпляраў, маркі можна выкарыстоўваць адразу пасля гашэння, але менавіта канверт асабліва цікавы для філатэлістаў.

Выпуск тэматычных марак набірае ўсё большую папулярнасць. Сёлета выпушчаны паштовы блок да 950-годдзя Мінска і 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Штогод выпускаюцца і новыя філатэлісцкія калекцыі.