Чаму некаторыя ўладальнікі аўто сутыкаюцца з паўторнай растаможкай? Адказ у "Галоўным эфіры"

29 февраля 2020
Паўторна растаможыць аўтамабіль - як такое магчыма? Але некаторыя беларускія вадзіцелі сутыкаюцца з такой праблемай. Жыхарка Маларыцкага раёна ўжо два гады не можа ездзіць на сумленна набытай машыне. Віной таму - няўдалы рамонт за мяжой былога ўладальніка. Некалькі гадоў таму машыну вывезлі ў Літву, дзе падчас рамонту пераварылі частку кузава, змяніўшы ВІН-нумар. Зараз таможня патрабуе паўторна растаможыць 20-гадовую машыну. З улікам пені за некалькі гадоў сума складае больш як 14 тысяч рублёў - гэта ў некалькі разоў больш, чым кошт самога аўто. 

Чаму і як добрасумленныя пакупнікі могуць апынуцца па-за законам? І што чакае ўладальнікаў такіх аўтамабіляў? Расследаванне "Галоўнага эфіру" глядзіце ў гэту нядзелю на "Беларусь 1".