Чаму 29 лютага бывае раз на 4 гады

29 февраля 2024

Дадатковы і далёка не лішні дзень у календары. Сёння 29 лютага. Апошні месяц зімы доўжыцца на суткі больш раз на 4 гады. Усё дзеля таго, каб каляндарныя гады супадалі з астранамічнымі.

Справа ў тым, што Зямля робіць поўны віток вакол Сонца за 365 дзён і 6 гадзін. У выніку за некалькі гадоў набягаюць яшчэ адны суткі. Год, у якім ёсць дадатковы дзень у лютым, называюць высакосным, ён дзеліцца на 4.

Як дзень нараджэння дата 29 лютага - прыгожая і адметная. Адзіная складанасць для імяніннікаў, што адзначаць атрымліваецца раз на 4 гады. У сувязі з гэтым многія бацькі датай нараджэння сваіх немаўлят запісваюць 28 лютага ці 1 сакавіка.