Пачым сёння Радзіма? Бухгалтэрыя пратэсту

1 ноября 2020

Наступная наша тэма, як кажуць, клапотная справа. Каб разабрацца ў ёй - трэба шмат часу і прычынна-следчых сувязяў. А пагаворым пра так званыя некамерцыйныя арганізацыі. Але тут трэба трохі перадгісторыі. Да прыкладу, возьмем Кыргызстан.

Рэкардсмен па каляровых рэвалюцыях. Хуткасць і імклівасць падзей здзіўляе. Вось пратэстоўцы громяць урадавыя рэзідэнцыі. Дзесяць дзён - і ўжо апладзіруюць пад іх сценамі. Можна сказаць, што пераварот у Кыргызстане - падзея ўжо традыцыйная. Дарэчы, тут жа можна было б спытаць: а каму выгадна, што краіны Еўразійскага эканамічнага саюза адна за другой уцягваюцца ў войны і крызісы? Дык вось, Кыргызстан завуць "краінай няўрадавых арганізацый".

У краіне іх зарэгістравана больш за 18 тысяч - шматлікія актывісты, празаходнія СМІ і апазіцыянеры з замежнай падтрымкай. На іх працу вылучаюцца вялізныя сродкі. Дайшло да абсурду. Год назад пасольства ЗША даставіла ў Бішкек груз вагой каля 900 кілаграмаў. У 26 упакоўках - 60 мільёнаў долараў наяўнымі.

Сёлета толькі па лініі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці на Кыргызстан выдаткавана 25 мільёнаў долараў. А падзеі ў гэтай краіне падазрона падобныя на тое, што адбываецца ў Беларусі. У нас тут таксама спроба зацягнуць пояс нестабільнасці. Такая ж прыкормленая апазіцыя, такія ж празаходнія СМІ з прапагандай па рэцэпце доктара Гебельса. Калечаць, забіваюць, гвалтуюць. Вось яны і героі, і ахвяры рэжыму. Здымаюць выгадны малюначак, паказваюць аднабока, драконяць людзей. І часцяком ніякіх доказаў - праца "на пачуцці, а не на розум" па ўсіх тых жа гебельсаўскіх правілах, чым жахлівей хлусня, тым ахвотней у яе вераць". На вулічны хаос добры цэннік на закардоннай біржы.

Лічбы і рэальныя праграмы пакажам сёння ў эфіры, каб кожны змог на свае вочы ўбачыць і праверыць прапанаваныя намі факты. Колькі каштуе лёс аднаго беларуса? І ў які бюджэт выліліся беспарадкі ў нашай краіне? Журналісцкае расследаванне правяла Кацярына Ціхамірава.