Па факце ДТЗ з беларусамі ў Арлоўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа

13 июля 2022

Па факце ДТЗ з пацярпелымі беларусамі ў Арлоўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа. Сёння раніцай  58-гадовы вадзіцель аўтобуса  ехаў па аўтадарозе Арол - Тамбоў. Выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком. Пацярпелі вадзіцель і 8 пасажыраў, адзін з якіх непаўналетні. Паводле звестак беларускага пасольства ў Расіі, усяго ў аўтобусе знаходзіўся 21 чалавек, 9 з іх пацярпелі, 5 шпіталізаваны. Астатнія пацярпелыя ў шпіталізацыі не мелі патрэбы, неабходная медыцынская дапамога ім аказана амбулаторна.