Планетарную феерыю могуць назіраць беларусы да канца гэтага месяца

16 января 2016

Шторанку ў студзені перад узыходам Сонца адразу некалькі планет Сонечнай сістэмы будуць бачныя ў адным нябесным сектары. Апроч так званага парада планет, у першы месяц новага года беларусы могуць таксама назіраць за палётам каметы Каталіна, якая ўжо заўтра максімальна зблізіцца з Зямлёй.

Для аматараў зорак - рэпартаж Дзіяны Равяковай. Юпітэр, Марс, Венера і Сатурн. Менавіта ў такім парадку вось ужо ўвесь студзень назіральнікі з усяго Паўночнага паўшар'я Зямлі на світальным небе могуць бачыць планеты, якія выстройваюцца ў рад. Заўтра да парада далучыцца Меркурый, а ў апошні дзень месяца яшчэ і Месяц. Каб уражанні былі максімальна яркімі, за планетарнай феерыяй аматарам зорак астраномы раяць назіраць далей ад агнёў гарадоў, узброіўшыся тэлескопам, падзорнай трубой або біноклем. І ўсё ж, упэўніваюць спецыялісты, аптычная экіпіроўка на другім плане, большасць удзельнікаў парада бачныя і няўзброеным вокам, галоўнае тут - час сутак і не выпусціць момант.

Дапоўніцца студзень і яшчэ больш рэдкай з'явай. Заўтра камета Каталіна максімальна зблізіцца з Зямлёй, пасля чаго на некалькі тысяч гадоў аддаліцца ад нашай планеты.

Камета была выяўленая ледзь больш за 2 гады таму. Восенню 2015-га Каталіна завяршыла свой першы круг вакол Землі і пачала збліжэнне. Заўтра адлегласць паміж нябеснымі целамі складзе ўжо 108 мільёнаў кіламетраў, што дазволіць разгледзець камету няўзброеным вокам. Да таго ж, знайсці Каталіну на зорным небе вельмі проста: пралятае яна побач з сузор'ем Вялікай Мядзведзіцы - паблізу ад крайняй зоркі дзяржальні каўша Бенетнаш.

Таксама ў 2016-м беларусы змогуць назіраць рэдкую астранамічную з'яву: праходжанне Меркурыя па дыску Сонца. Паводле прагнозаў спецыялістаў, здарыцца гэта днём 9 мая. Аднак, каб убачыць Меркурый на фоне Сонца, спатрэбіцца тэлескоп са спецыяльным сонечным фільтрам.