Першы снег і слізкія дарогі - увага, галалёд

24 ноября 2021

Першы снег і слізкія дарогі, як вынік, павелічэнне колькасці галалёдных траўм. Толькі ў Мінску і вобласці за апошні тыдзень да ўрачоў звярнуліся амаль паўсотні пацярпелых. Тры чалавекі ў сталіцы шпіталізаваны, у цэнтральным рэгіёне - 8. Каб прадухіліць здарэнні, медыкі раяць пешаходам быць максімальна асцярожнымі, асабліва на прыпынках грамадскага транспарту. Для выхаду на вуліцу выбіраць зручны абутак на рыфленай падэшве. 

Пра "абутак" для сваіх аўто варта паклапаціцца і вадзіцелям. Зімнія шыны дазволяць пазбегнуць непрыемнасцей на дарозе. Дзяржаўтаінспекцыя раіць аўтааматарам змяніць і стыль кіравання - не перавышаць хуткасць і не здзяйсняць рэзкіх манеўраў.