Першы айчынны самаходны апырсквальнік стварылі ў Лідзе

24 января 2021
Перспектыўныя распрацоўкі  для імпартазамяшчэння. На прадпрыемстве "Лідааграпраммаш" распрацавалі ўнікальны для Беларусі самаходны апырсквальнік. Ён будзе запатрабаваны  ў сельгаспрадпрыемстваў  для апрацоўкі пасеваў. Новы агрэгат - прыклад паспяховага супрацоўніцтва лідчан  з Акадэміяй навук і Мінскім трактарным заводам.

Тэхніка заклікана  замяніць аналагі, якія пастаўляюцца ў краіну з-за мяжы

Пры гэтым яе сабекошт  значна ніжэйшы. Зараз на заводзе праходзяць  планавыя выпрабаванні і абкатка апырсквальніка, завяршаецца распрацоўка і яго мадыфікацый. Першыя серыйныя ўзоры айчыннага самаходнага апырсквальніка  паступяць да сваіх пакупнікоў  ужо сёлета.