Першы кінапаказ для гледачоў з сабакамі адбыўся ў сталіцы пры падтрымцы velcom | A1

4 июля 2019

Да Сусветнага дня сабак праект "Беларускія ўікенды" пераклаў на мову адну з самых кранальных кінагісторый вернасці і дружбы паміж чалавекам і сабакам - фільм "Хаціка". Першымі ацаніць стужку запрасілі мінчан з іх гадаванцамі. Коргі, лабрадоры, бульдогі, акіта-іну і не толькі - прэм'еру наведалі некалькі дзясяткаў чатырохлапых разам са сваімі гаспадарамі.

Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1: "Адным з напрамкаў карпаратыўна-сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom | A1 з'яўляецца падтрымка беларускай мовы і літаратуры. Кожны раз мы імкнемся здзівіць гледачоў “Беларускіх уікендаў” і праводзіць паказы ў незвычайнай атмасферы. Так, раней мы праводзілі паказы на даху, таксама рабілі паказ з арыгамі, а сёння вітаем нашых маленькіх братоў на паказе “Хаціка". 

Убачыць фільм на вялікім экране можна будзе з 5 па 7 лiпеня ў кінатэатрах "Масква" і velcom cinema. А на наступным тыдні ў сталічных кінатэатрах на беларускай мове пакажуць сямейны фільм "Прыгоды Падынгтана" і "Прыгоды Падынгтана 2".