Першую беларускую карэту хуткай дапамогі выпусціў "МАЗ-Купава"

3 сентября 2020
Для экстранных і неадкладных выклікаў. Першую менавіта беларускую карэту хуткай дапамогі выпусціў завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава"! Дагэтуль нашы вытворцы перааснашчалі ў асноўным расійскія машыны. Кожная павінна адказваць пэўным нормам, адпаведным класу. У хуткіх ад  "Купавы "  палепшаны некаторыя функцыі. Каб не адцягваць увагу  вадзіцеля, удасканалілі перагародку паміж кабінай і медыцынскім салонам:  яна мінімізуе ўсе пабочныя шумы. Для брыгады медыкаў асобная шафа для кіслародных балонаў, складныя сядзенні і аўтаматычная прыступка. Адрозніваецца аўто і  напаўненнем святла, бо захоўваецца шкленне салона, дадаткова ўсталяваны люк для натуральнага асвятлення

Яшчэ адно адрозненне медыцынскага салона - наліўная падлога замест леноліума. Перавага такога пакрыцця  ў тым, што яно не баіцца частых хімічных апрацовак.