У Магілёве пройдзе першае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Цэнтральнай выбарчай камісіі

10 ноября 2023

Сёння ў Магілёве пройдзе першае пасяджэнне Маладзёжнага савета пры Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Такім чынам у Беларусі ўшчыльную падышлі да таго, каб даць старт выбарчай кампаніі 2024 года. Аб гэтым заявіў напярэдадні падчас выязнога пасяджэння ЦВК у Магілёве Ігар Карпенка. Асаблівую ўвагу ў рэгіёнах нададуць асветніцкай працы. Пройдуць сустрэчы ў працоўных калектывах і навучальных установах па растлумачэнні выбарчага права і нюансаў адзінага дня галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў.

.У праграме выязнога пасяджэння ЦВК сёння таксама сустрэча з актывам Магілёўскай вобласці.