Педагог па прызначэнні

3 ноября 2014
Ужо 17 гадоў Сяргей Гацко жыве паводле асаблівага раскладу. З 8 раніцы да паловы на сёмую вечара ён корміць, апранае, навучае і выхоўвае 16 дзяцей ад 4 да 6 гадоў. Педагогам мужчына стаў па прызначэнні, пасля таго як асвоіў самыя мужчынскія прафесіі - будаўнік і нафтавік. Пра выхавальніка сапраўдных мужчын і яго педагагічны метад - сюжэт Вольгі Халадовіч. Такую хвалу ад самых строгіх крытыкаў можа атрымаць далёка не кожны выхавальнік. Сяргей Гацко любімай прафесіі прысвяціў 17 гадоў. Адзіны ў Гомельскай вобласці мужчына-выхавальнік працуе ў Давыдаўскім дзіцячым садзе. Гаворыць, галоўнае - знайсці падыход да кожнага дзіцяці ў групе.Сяргей Гацко, выхавальнік вышэйшай катэгорыі ДУА Давыдаўскі яслі-сад: Трэба заўсёды знаходзіцца побач з дзецьмі, гуляць з імі, сябраваць з імі, размаўляць, дапамагаць наладжваць паміж сабою ўзаемаадносіны, таму што першае, чаму яны павінны навучыцца, - гэта жыць у грамадстве.Сяргей Гацко жыў і працаваў у Архангельску, у Крыме і Заходняй Украіне, а таксама ў Рэспубліцы Комі і Казахстане. А затым асеў у беларускай глыбінцы.Ён паспеў паспрабаваць сябе ў прафесіях будаўніка і нафтавіка. І ўсё ж ажыццявіў сваю дзіцячую мару. Сяргей Гацко скончыў педвучылішча з чырвоным дыпломам. І стаў выхавальнікам у дзіцячым садзе.Яны разам збіраюць пазлы, гуляюць у хакей і супермаркет. Дзеці завуць яго проста - Аляксандравіч. А іх бацькі не нацешацца з мужчыны-выхавальніка.Пра тое, мужчынская або жаночая прафесія - выхавальнік, Сяргей Гацко разважаць не любіць. А кіраўніцтва дзіцячага сада ўпэўненае: прафесіяналізм ад гэтага не залежыць.Галіна Канаплянік, загадчыца ДУА Давыдаўскі яслі-сад: Ён народжаны педагогам. Таму што дзеці да яго цягнуцца, у яго добрая дысцыпліна, і ён у першую чаргу любіць дзяцей. Я ніколі не чула, каб ён павышаў голас на дзяцей.Дарэчы, і ў кут выхавальнік сваіх падапечных ніколі не ставіць. Гаворыць, з дзецьмі заўсёды можна дамовіцца. А яшчэ лепш усё паказваць на ўласным прыкладзе.