Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сёння адзначае 70-годдзе

20 ноября 2016

У гонар юбілею Прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля праходзяць урачыстасці. На свята прыбылі кіраўнікі і прадстаўнікі ўсіх 15-ці памесных праваслаўных цэркваў.

З юбілеем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікі ўклад Прадстаяцеля ў адраджэнне праваслаўных культурных традыцый, падтрыманне міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве.