Пашпарт племянной жывёлагадоўлі з'явіцца ў Беларусі

23 апреля 2020
Гэта прадугледжвае законапраект, які напярэдадні адобрылі сенатары. Такія дакументы будуць неабходныя для сельгаспрадпрыемстваў, якія маюць статус племянных гаспадарак. Гэта паставіць Беларусь у роўныя ўмовы з іншымі краінамі пры рэалізацыі племянной прадукцыі за межы рэспублікі. Распрацоўшчыкі ўказа ўпэўненыя, што новаўвядзенне палепшыць экспартны патэнцыял усёй аграрнай галіны.

Сенатары разгледзелі 14 законапраектаў

На парадку дня Савета Рэспублікі было 14 пытанняў. Сярод іх - ратыфікацыя міжнародных дамоў. Сенатары таксама адобрылі папраўкі ў закон аб леках. Асобныя катэгорыі пацыентаў атрымаюць ранні доступ да сучасных метадаў лячэння з ужываннем новых распрацаваных прэпаратаў.