Пахмурнае надвор'е захаваецца да канца тыдня

13 ноября 2017

Беларусь сёння з самай раніцы закруціў снегапад, а ў найбліжэйшыя гадзіны ападкі ўзмоцняцца. У прагнозах - мокры снег, дождж і парывісты вецер. Пры гэтым дзённая тэмпература вышэй за кліматычную норму. Самым цёплым, паводле лістападаўскіх мерак, стане чацвер - да +7-мі.

Такое пахмурнае надвор'е захаваецца да канца тыдня. Як паведамляе ДАІ, усплёску аварый на дарогах не назіраецца. Аднак у Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі. Асабліва на загарадных трасах. Нягледзячы на тое, што перабуваць свой аўтамабіль паложана з 1 снежня, спецыялісты раяць змяніць летні камплект шын на зімовы загадзя.