Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 2 снежня ў Мінску

2 декабря 2021
Актуальныя пытанні саюзнага парадку сёння ў вочным фармаце абмяркуюць у Мінску на Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Адно з галоўных пытанняў - выкананне дэкрэта Вышэйшага дзярсавета Саюзнай дзяржавы, падпісанага ў пачатку лістапада па выніках перамоў прэзідэнтаў. У ім 28 саюзных праграм. Задача дэпутацкага корпуса - зблізіць заканадаўствы дзвюх краін па ўсіх зацверджаных кірунках. Акрамя таго,  плануюць абмеркаваць сітуацыю на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах і рэакцыю  Еўрасаюза на праблемы міжнароднай міграцыі.