Парламенцкія слуханні: тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі

28 апреля 2021

29 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў пройдуць парламенцкія слуханні на тэму тэрытарыяльнай цэласнасці і народнага адзінства Беларусі. Дэпутаты абмяркуюць гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР. Нагадаем, працягваецца галасаванне па выбары даты дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства. Сярод варыянтаў - 17 верасня. Дата сімвалізуе ўз'яднанне беларускага народа Заходняй Беларусі з БССР. Гэтая падзея завяршыла працэс тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі. На працягу 1940-х гадоў розныя палітычныя сілы спрабавалі ўсяляк процідзейнічаць працэсу ўз'яднання беларусаў. Падчас слуханняў будуць абмяркоўвацца міжнародныя і геапалітычныя наступствы ўз'яднання, гісторыя і сучаснасць беларуска-польскіх адносін, шляхі заканадаўчага замацавання асноў дзяржаўнай дзейнасці па захаванні гістарычнай спадчыны і іншыя пытанні.