Парламент Беларусі закрыў асеннюю сесію

23 декабря 2021

Беларускі парламент закрыў асеннюю сесію. Дэпутаты надалі вялікую ўвагу эканамічным пытанням. Так,  у першым чытанні прыняты законапраект аб ліцэнзаванні. Галоўнае - вызначаны дакладныя прынцыпы. Прыняцце дакумента дазволіць знізіць адміністрацыйную нагрузку на суб'екты гаспадарання, а таксама мінімізаваць умяшанне дзяржорганаў у прадпрымальніцкую дзейнасць.

І напярэдадні дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект па пытаннях барацьбы з карупцыяй. Распрацоўшчыкі ўлічылі правапрымяняльны і міжнародны вопыт.