Парад войскаў Мінскага гарнізона - цэнтральныя падзея сённяшняга дня

9 мая 2015

Цэнтральнай падзеяй сённяшняга дня стане парад войскаў Мінскага гарнізона і спартыўна-маладзёжнае шэсце "Нашы перамогі - табе, Беларусь!". Урачыстасці пачнуцца роўна а 11-й гадзіне ля стэлы "Мінск - горад-герой", што сімвалізуе мужнасць і стойкасць абаронцаў сталіцы. Там таксама працуюць нашы карэспандэнты. На прамую сувязь са студыяй выходзіць Сяргей Гусачэнка (прамое ўключэнне).

Такім чынам, менш чым дзве гадзіны застаецца да пачатку парада і спартыўна-маладзёжнага шэсця. Роўна а 11-й гадзіне Белтэлерадыёкампанія пачне прамую трансляцыю ўрачыстасцяў ля стэлы "Мінск - горад-герой". Яе будуць весці ўсе нацыянальныя тэлеканалы і спадарожнікавы "Беларусь 24".