Папскі легат усклаў вянок да Манумента на плошчы Перамогі ў Мінску ад Рымска-каталіцкай царквы

5 июля 2013

Працягваецца візіт у нашу краіну кіраўніка Папскага савета, кардынала па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Тарана. Напярэдадні ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і перадаў блаславенне беларускаму народу ад Папы Рымскага Францыска. Сёння папскі легат усклаў вянок да Манумента на плошчы Перамогі ў Мінску ад Рымска-каталіцкай царквы.