Помнік Уладзіміру Мулявіну адкрываюць у Екацярынбургу

6 октября 2014

Помнік Уладзіміру Мулявіну сёння адкрываюць на гістарычнай радзіме Пясняра - Екацярынбургу. Чатырохметровую скульптуру музыканта і заснавальніка легендарнай групы ўсталявалі ў цэнтры горада ля кінаканцэртнага тэатра Космас, дзе не раз выступаў ансамбль.


Бронзавая фігура - падарунак беларусаў землякам спевака, які ўвайшоў не толькі ў музычны летапіс, але і стаў сімвалам эпохі. На адкрыццё манумента з Мінска адправілася і група Песняры.


Дарэчы, музыканты выступяць з канцэртам. А копію помніка Мулявіну плануюць усталяваць і ў Мінску, папярэдне яго размесцяць на пляцоўцы ля Белдзяржфілармоніі.