Паблік-акаўнты Viber і Telergam у камунальнай сферы

19 января 2018

Інфармацыйныя тэхналогіі ў камунальнай сферы. Для больш хуткага апавяшчэння мінчан аб планавых адключэннях і аварыйных сітуацыях цяпер выкарыстоўваюць і паблік-акаўнты папулярных месенджараў - Viber і Telergam. Ноу-хау, над якім працуюць праграмісты кантакт-цэнтра, дадатак «Мабільны майстар». Задумка ў тым, каб перадаваць запыт аб няспраўнасці адразу на тэлефон хаус-майстра.

Летась у жыллёва-камунальны кантакт-цэнтр Мінска паступіла больш за 1600 тысяч званкоў. Сярод найбольш папулярных - пытанні водазабеспячэння, адключэння электрычнасці, правядзення электраработ, а таксама санітарнага стану дамоў і пад'ездаў.