Азеляняць тэрыторыі ля сталічнай кальцавой будуць да першых маразоў

17 октября 2019
У сталіцы і Мінскай вобласці працягваецца месяц па навядзенні парадку і чысціні. Абнаўляюць спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, прыбіраюць лісце. Аднак акцэнт камунальныя службы робяць на  азеляненні  тэрыторый. І гэта не толькі  работы  ў парках, скверах ці дварах. Аляксандра Кавеліч  пра тое, як зменяцца гарадскія пейзажы.

Самая актыўная праца зараз ля сталічнай кальцавой. На крутых адкосах - кампазіцыі са спірэй, вербы і шыпшыны. Для кожнага ўчастка прыдумалі свой дызайн. Зялёны дэкор  не проста ўпрыгожвае схілы, але і ўмацоўвае глебу.

Азеляняць гарадскія тэрыторыі будуць да першых маразоў. Каб паспець, камунальным службам дапамагаюць валанцёры. Для студэнтаў тэхналагічнага ўніверсітэта  гэта і прафесійная практыка. 

А гэта  ўжо Мінскі раён. Другая кальцавая магістраль таксама набывае новы выгляд. 

Не толькі папоўніць колькасць прыродных пейзажаў, але і далучыцца да добраўпарадкавання зялёных тэрыторый у гэту суботу зможа кожны  падчас экалагічнай акцыі "Чысты лес". Штогод яна аб'ядноўвае тысячы экаактывістаў. Ініцыятыву падхопяць у розных кутках цэнтральнага рэгіёна.