Авалодаць майстэрствам фігурнага катання можна ў сталіцы

29 января 2016

Аматарскія заняткі пачынаюцца з вывучэння розных відаў крокаў, а сярод больш складаных элементаў – кручэнні і скачкІ. Фігурнае катанне лічыцца адным з самых прыгожых відаў спорту, такія заняткі дазваляюць не толькі падтрымліваць форму, але і ўвасабляць творчыя задумкі.

Спаборніцтвы, дарэчы, праводзяць і сярод непрафесійных спартсменаў. Праз два тыдні аматарскі чэмпіянат пройдзе і ў беларускай сталіцы. Чакаюцца і ўдзельнікі з-за мяжы.