Адкрыты ўрок для школьнікаў хіміка-біялагічнага профілю прайшоў у мінскім медцэнтры

5 сентября 2022

Адкрыты ўрок для школьнікаў хіміка-біялагічнага профілю адбыўся  ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. У новы корпус установы на экскурсію прыйшлі вучні 12-й гімназіі: сустрэліся з кіраўніцтвам, а таксама наведалі аддзяленні і аперацыйныя.


Такія практычныя ўрокі па профілі праводзяць рэгулярна. Медыцынскія класы на базе 12-й гімназіі працуюць звыш 30 гадоў. За гэты час больш за 750 выпускнікоў папоўнілі сістэму аховы здароўя.