Паштоўкі сваімі рукамі, майстар-класы, выстава сямейных фота: у марафоне віншаванняў у рамках тыдня бацькоўскай любові ўдзельнічае Заводскі раён Мінска

18 октября 2023

Працягваецца марафон віншаванняў у рамках тыдня бацькоўскай любові. Эстафету ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" прыняў Заводскі раён Мінска. Увесь тыдзень будзе працаваць пляцоўка, на якой можна зрабіць для мамы паштоўку сваімі рукамі і напісаць ліст аб сваіх пачуццях.

Таксама праходзяць майстар-класы ад раённых дашкольных устаноў і Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Вікторыя". Побач - выстава сямейных фатаграфій. Ахвотнікі могуць бясплатна заказаць у студэнтаў архітэктурна-будаўнічага каледжа свой партрэт.

Завершыцца марафон у гэтую суботу (21 кастрычніка) - у Дзень бацькі.