Адкрыты новы рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гродна"

9 октября 2015

Сёння з сямі раніцы афіцыйна адкрыты новы рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гродна". Новая для вобласці медыйная пляцоўка пашырыць вяшчанне ў тым ліку і ўласнымі праектамі. Акцэнт зроблены на інфармацыйныя праграмы і інтэрактыўныя ток-шоу. Гледачоў чакаюць і кінапрэм’еры, і папулярныя тэлесерыялы. Праграмы тэлерадыёкампаніі будуць выходзіць як у агульнадаступным пакеце, так і ў сетках кабельных аператараў вобласці.

Мы віншуем нашых гродзенскіх калегаў. Тэлеканалы пад медыйным брэндам "Беларусь 4" ужо глядзяць у Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях. З сённяшнім запускам вяшчальная прастора "Беларусь 4" ахоплівае зараз ужо амаль усе абласныя цэнтры. У найбліжэйшы час чацвёртую кнопку запусцяць і ў Брэсцкім рэгіёне.