Ад космасу і IT да прадуктаў харчавання - праходзіць выстава навукова-тэхнічных дасягненняў айчыннай вытворчасці

20 января 2023

У мінскім БелЭкспа сёння адкрылася ўнікальная выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная". Гэта як раз той выпадак, калі ёсць на што паглядзець і ёсць чым ганарыцца. Прадэманстравана больш за 4 сотні экспанатаў. Многім няма аналагаў у свеце. Паказаць найноўшыя вынаходкі і распрацоўкі беларускіх навукоўцаў і маладых спецыялістаў - даручэнне нашага Прэзідэнта.

Штучны інтэлект, IT, робататэхніка, электратранспарт, лятальныя апараты, абарона, біятэхналогіі, медыцына, харчаванне. Словам, гэта трэба бачыць. Самыя топавыя прадукты і вынаходкі сёння прадэманстравалі кіраўніку дзяржавы. І, як стала зразумела, попыт на іх вялікі.

Ілона Красуцкая пра выставу, якую нельга прапусціць (відэа).