Ордэн Маці сёлета ўручаць трыццаці сямі мінчанкам

10 октября 2018

Гэта жанчыны, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей і разам з гэтым выхаванне выдатна сумяшчаюць з прафесіяй. На Тыдзень маці запланаваны шматлікія канцэрты, а з 12 па 14 кастрычніка пройдзе шостая спецыялізаваная выстава "Мацярынства і дзяцінства". Наведвальнікаў чакаюць тэст-драйвы сямейных аўтамабіляў, краш-тэсты дзіцячых калясак, майстар-класы і пяты фестываль блізнят - а гэта больш за 200 сем'яў.

Да Дня маці ў некаторых аддзяленнях Белпошты ахвочым уручаць святочныя паштоўкі, якія можна будзе адправіць матулям бясплатна.