Ордэн Маці сёння атрымалі і сем жыхарак Магілёўскай вобласці

7 марта 2017

Перад жаночым святам кіраўніцтва рэгіёна таксама павіншавала лепшых прадстаўніц прыгожага полу. Цёплыя словы і, вядома, кветкі ўручылі педагогам, працаўнікам культуры, аховы здароўя, гандлю, сельскай гаспадаркі і шматдзетным мамам.

Лепшых у прафесіі жанчын павіншавалі напярэдадні свята і ад імя Магілёўскага гарвыканкама. Ганаровыя граматы і кветкі ўручаныя членам жансаветаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада.