Аранжавы ўзровень небяспекі на наступныя дні аб’явілі беларускія сіноптыкі

4 января 2017
У студзені пачалася зіма. Аранжавы ўзровень небяспекі на наступныя дні аб’явілі беларускія сіноптыкі. Сёння надвор'е пагоршыцца.  У большасці раёнаў краіны ўжо ідуць моцныя снегапады.  Па паўднёвым захадзе ўзмацніўся вецер - яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду.  Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць асцярожнымі праз складаныя ўмовы надвор’я, асабліва пры далёкіх паездках.  Акрамя гэтага, у наступныя дні моцна пахаладнее. Заўтра тэмпература паветра будзе каля 12 са знакам мінус. У пятніцу маразы ўзмацняцца да мінус  20.