"Амікрон" - новы штам каранавіруса

27 ноября 2021
Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прызналі найноўшы паўднёваафрыканскі штам каранавіруса пагрозай для планеты. Яму была прысвоена грэчаская літара амікрон. Новы варыянт мае 50 мутацый і можа ўплываць на ўтрыманне пратэіну ў арганізме. Гэта значыць, што цяперашнія вакцыны могуць стаць менш эфектыўнымі. Першы выпадак заражэння "амікронам" зафіксаваны ў Бельгіі, што выклікала занепакоенасць у Еўракамісіі. Там ужо прапанавалі варыянты абмежавання транспартных зносін  з краінамі, дзе быў выяўлены новы штам.