Актава Вялікадня ў католікаў і Страсны тыдзень у праваслаўных

2 апреля 2018

Католікі Беларусі разам з усім заходне-хрысціянскім светам святкуюць Вялікдзень. Сёння пачалася Актава. Гэта асаблівы святочны васьмідзённы перыяд, калі ўсе набажэнствы ў касцёлах святарства вядзе ў белым адзенні. Для праваслаўных гэты тыдзень - Страсны. Гэта час успамінаў аб апошніх днях жыцця Ісуса і яго распяцці. Тыдзень да Уваскрэсення Хрыстовага вернікі правядуць у асабліва строгім посце і малітвах.