Аксана Кірылюк разам з мамай займаецца кавальскай справай - чаму выбралі мужчынскую прафесію

28 сентября 2022

Каваль, мастак па метале, ландшафтны дызайнер. Аксана Кірылюк - з Маладзечна,  хаця па адукацыі эканаміст у сферы міжнародных адносін - чалавек творчы і шматгранны. 

Кавальствам Аксана займаецца амаль 15 гадоў.  Мужчынскую прафесію абрала для сябе сама. У кузні толькі адзін давераны памочнік - яе мама.

Яна з лёгкасцю утаймоўвае прыродныя стыхіі агню, ветру, гукаў і пахаў. З жывёламі размаўляе на адной мове, а з іржавых жалязяк выкоўвае творы мастацтва. 

З жанчынай, якая мае некалькі прафесій і ўдала спалучае іх паміж сабой, сустрэлася Ларыса Гулякевіч. Падрабязнасці ў відэа.